Эколагі прааналізавалі масіў інфармацыі і вызначылі, што ўжо ў найбліжэйшай будучыні Зямля можа сутыкнуцца з масавым выміраннем жывёл. Ужо цяпер прыблізна 30% жывёл знаходзяцца на мяжы знікнення, і віной усяму, на думку навукоўцаў, перанаселенасць планеты. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў выданні Proceedings of the National Academy of Sciences.

AFP

AFP

У 2015 годзе навукоўцы зрабілі заяву, што наша планета ў цяперашні час сутыкнулася з шостым па ліку масавым выміраннем жывёл. Навукоўцы распавялі, што яшчэ да з'яўлення чалавецтва кожныя 100 гадоў зямля страчвала каля 2 відаў сысуноў, аднак за апошнія 100 гадоў гэтая лічба ўзрасла ў 114 разоў.

Толькі за апошнія 115 гадоў арэал пражывання сысуноў знізіўся як мінімум на 30%, а ў 40% асяроддзе пражывання скарацілася на 80%. Гэтаму спрыяе дзейнасць чалавека.

Эколагі папярэджваюць, што гэткая хуткасць вымірання падобная да перыяду, калі вымерлі старажытныя дыназаўры і многія марскія рэптыліі.

Эксперты распавялі, што пры такіх умовах ужо праз 20—30 гадоў сітуацыя пагоршыцца, і многія экасістэмы перастануць існаваць.

Знікненне відаў звязваюць са знікненнем іх звыклых арэалаў пражывання, празмерным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў, забруджваннем, кліматычнымі зменамі, распаўсюджваннем хвароб і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?