АБСЕ узначаліць прадстаўнік Швейцарыі Томас Грэмінгер. Кандыдатка ад Беларусі амбасадарка Алена Купчына не здолела дамагчыся кансэнсуснай падтрымкі ўдзельнікаў АБСЕ, паведамляе Ройтэрз.

Вось як каментуе гэтую навіну былы беларускі дыпламат, а цяпер супрацоўнік Сусветнага банка Валер Кавалеўскі: 

«Пры ацэнцы перспектыў яе кандыдатуры адзначаюць адмоўную ролю рэпрэсій напярэдадні ў Дзень волі, нібыта гэта знізіла шанцы Купчыной на абранне. Аднак рэальнасць такая, што, нават нягледзячы на сапраўды выдатныя прафесійныя якасці Купчыной і спрыяльную кан'юнктуру, фактар міжнароднай рэпутацыі Беларусі пад шматгадовым кіраваннем Лукашэнкі стаў вызначальным для яе кандыдатуры», — піша Кавалеўскі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?