«Наша Ніва» паведамляла пра здарэнне на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску — 7 ліпеня мужчына ўскрыў сабе горла вострым прадметам і ўцякаў ад міліцыі. Адціскаўся ад зямлі, прысядаў, танцаваў — магчыма, каб паскорыць крывацёк. 

Але патрульныя яго скруцілі і перадалі медыкам. 

Як гэта было, можаце паглядзець на нашым відэа. 

Чытайце таксама: Мужчына перарэзаў сабе горла на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, але амапаўцы яго ўратавалі

Мы таксама знайшлі медыкаў, якія ў той дзень працавалі з мужчынам. 

«Калі прыехала хуткая, АМАП ужо аказаў яму першую дапамогу — наклалі бінт, — расказаў «Нашай Ніве» медык. — Чалавек быў агрэсіўны, неадэкватны. У хуткай давялося фіксаваць рамянямі, браць з сабой супрацоўнікаў міліцыі. Ён крычаў, што нам проста так не аддасца і ў такім духу, пасылаў у вядомым кірунку. Таксама ён ў наколках, магчыма, турэмных». 

Медык сказаў нам, што ад мужчыны не пахла алкаголем. 

«Хутчэй ён быў пад наркотыкамі. Горла ён сабе насамрэч пашкодзіў значна — пачаў з левага боку і перарэзаў ярэмную вену. Рэзаў лязом — брытвай. Вылілася літры паўтара крыві. Калі б дайшоў да артэрыі, то ніхто б яму ўжо не дапамог», — дадаў медык.

Як нам стала вядома, хуткая адвезла мужчыну адразу ў рэанімацыю, дзе яго прааперавалі. 

Тамтэйшыя супрацоўнікі паведамілі нам, што стан мужчыны нармальны: «Ужо амаль здаровы». 

Яны таксама кажуць, што далей яго, імаверна, перавядуць пад нагляд спецыялістаў іншага профілю. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?