Свет55

Рукапісы Мао Цзэдуна аб літаратуры прадалі амаль за мільён даляраў

Калекцыя рукапісных нататак першага лідара камуністычнага Кітая Мао Цзэдуна была прададзеная на аўкцыёне за цану, якая ў дзесяць разоў перавысіла пачатковую, піша ВВС.

Getty

Яны былі напісаныя ў 1975 годзе і адрасаваныя прафесару, які быў наняты для таго, каб чытаць Мао ўслых. На аўкцыёне Sotheby's у Лондане рукапісы пайшлі за 704 750 фунтаў стэрлінгаў (каля 910 тысяч даляраў ЗША).

Прадстаўнікі аўкцыённага дома паведамілі, што гэта неймаверна рэдкі дакумент. У іх выкладзеныя думкі Вялікага кіраўніка аб кітайскай класічнай літаратуры і паэзіі, якія Мао вельмі любіў.

Ён напісаў іх за год да смерці, калі яго здароўе прыкметна пагоршылася. Яго вочы сталі кепска бачыць, і чытаць самастойна ён ужо амаль не мог. Таму ён загадаў, каб да яго запрасілі спецыяліста па класічнай літаратуры для чытання ўслых.

Такім спецыялістам стала жанчына на імя Дзі Лю. Але паколькі ў апошні год жыцця Мао Цзэдуну было ўжо цяжка размаўляць, Дзі Лю прапанавала яму запісваць свае думкі, каб аблегчыць зносіны.

Нататкі, прададзеныя на аўкцыёне, па словах супрацоўнікаў Sotheby ' s, дазваляюць акунуцца ў літаратуразнаўчы свет Мао Цзэдуна.

Рукапісныя нататкі Мао Цзэдуна. Фота Sotheby's

Мао Цзэдун узначаліў Камуністычную партыю Кітая ў 1949 годзе. Пасля перамогі над Гаміньданам пад яго кіраўніцтвам была створана Кітайская Народная Рэспубліка.

У маладосці Мао працаваў у бібліятэцы Пекінскага універсітэта. Любоў да класічнай літаратуры Мао захаваў, нягледзячы на радыкальныя рэвалюцыйныя погляды.

Sotheby's не назваў імя пакупніка, але паведаміў, што цікавасць да рукапісных нататак Мао была вельмі вялікай.

Нататкі, па словах спецыяліста аўкцыённага дома па кнігах і манускрыптах Габрыэля Хітана, «адкрываюць нам унутраны свет Мао, паказваюць, што інтарэсы правадыра выходзілі за рамкі палітыкі, і пацвярджаюць яго глыбокія веды класічнай кітайскай літаратуры».

На пытанне, чаму яны былі набытыя за такую высокую цану, Хітан сказаў, што з-за рэдкасці падобных рукапісаў даць ім хоцб якую дакладную ацэнку да продажу вельмі цяжка.

Цікавасць да Мао Цзэдуна заўсёды была вялікай, асабліва ў Азіі і Кітаі.

Раней у гэтым годзе напісаны на шоўку партрэт Мао быў прададзены ў Ганконгу за 11 мільёнаў даляраў.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію25

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

«Азіяцкія Гаваі». Чым пляжны адпачынак на востраве ў Кітаі падабаецца беларусам5

АНТ патлумачыў прычыну чэргаў на мяжы Беларусі з Польшчай. Прапагандыстаў высмеялі проста ў каментарыях пад відэа5

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію25

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць