11.07.2017 / 22:57

Міхалок патэлефанаваў Матольку і выбачыўся  27

Днямі Байнэт зварухнуў чарговы скандал: саліст «Брута» Сяргей Міхалок падчас канцэрта на хутары Шаблі рэзка выказаўся ў адрас актывіста і блогера Антона Матолькі. Сёння Міхалок патэлефанаваў Матольку і выбачыўся. Пра гэта блогер напісаў у фэйсбуку:

«Патэлефанаваў Сяргей Міхалок, папрасіў прабачэння. Размаўлялі 15 хвілін, ён растлумачыў усю сітуацыю.

P.S. Так, мне гэтага званка было дастаткова, і так, я не лічу гэтую гісторыю «крутым піярам».

P.P.S. Паважаю людзей, якія ўмеюць прызнаваць свае памылкі. Гэтага нашай Беларусі вельмі не хапае цяпер», — напісаў Матолька.

У каментары «НН» падрабязнасці размовы Матолька распавесці адмовіўся.

nn.by

32
Мірны / Адказаць
11.07.2017 / 23:07
Шкада, што ўсе гэтыя спрэчкі "крутых" людзей і "плач аб старонцы" адбываюцца амаль выключна на рускай мове. З чым тады змагаецеся? З рэжымам? А сэнс?
4
алекс / Адказаць
11.07.2017 / 23:24
А этот Мотолько толковый мужик оказывается))
2
Андрусь / Адказаць
11.07.2017 / 23:29
Мірны,пакуль будзем скідаць гэты рэжым, дык і Беларусь у Беларусі нікому непатрэбная будзе!  
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру