Падаваць дакументы на бюджэт абітурыенты змогуць па 17 ліпеня, у тым ліку ў сілавыя, творчыя ВНУ. На платныя месцы тэрмін падачы щсталяваны па 4 жніўня, у сілавыя і творчыя ВНУ — па 31 ліпеня і 2 жніўня адпаведна. Выпускнікам профільных класаў педагагічнага кірунку, што паступаюць на педспецыяльнасці, трэба будзе падаваць дакументы з 12 па 14 ліпеня, каб прайсці сумоўе. Такія тэрміны ўсталяваныя як для тых, хто прэтэндуе на бюджэт, так і для платнікаў.

 Ад 18 ліпеня пачынаюцца ўступныя выпрабаванні па творчасці, фізічнай культуры, а таксама для абітурыентаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія паступаюць на скарочаную форму навучання. Залічэнне на бюджэт будзе праходзіць па 28 ліпеня, у сілавых ВНУ — па 24-га. На платным аддзяленні ў звычайныя ВНУ будзе залічэнне па 6 жніўня, у сілавыя — па 2 жніўня, у творчыя — па 3 жніўня. Завершыцца ўступная кампанія 6 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0