12.07.2017 / 09:36

Руды на нарадзе з Лукашэнкам: Як прыцягваць інвестараў, калі іх гадзіну шманаюць мытнікі на мяжы?! 27

На нарадзе па прыярытэтах замежнай палітыкі Беларусі пасол нашай краіны ў Кітаі Кірыл Руды звярнуў ўвагу кіраўніка дзяржавы на празмернасць мытнага надгляду пры перасячэнні мяжы Беларусі.

«Прэзідэнт найбуйнейшай турыстычнай карпарацыі Кітая, салідная дама, прыляцела ў Мінск. Як яна потым распавядала мне асабіста, яе ля трапа сустрэлі з таблічкай «віп», потым адвялі ў асобны пакой і сорак хвілін трыбушылі рэчы, пералічвалі кожную купюру ў кашальку, пераправяралі ўсе файлы ў яе асабістым камп'ютары. Праз два месяцы прыляцела яе працоўная група з журналістамі. І зноў галоўнае ўражанні ад краіны — гадзінныя праходжанні пашпартнага і мытнага кантролю. І гэта праз віп-канал», — распавёў Руды.

«Абсалютна вас падтрымліваю. Усе вашыя прапановы будуць не проста ўлічаны, па іх будуць прыняты рашэнні. А вось гэтыя факты, што мы пачынаем патрашыць злева направа людзей, якіх сюды запрасілі, гэта наогул», — абурыўся Лукашэнка.

На нарадзе гаварылася, што агулам за мінулы год за мяжу выязджала 122 мільёны кітайскіх турыстаў. Да Беларусі даехала 20 тысяч.

0
Дима / Адказаць
12.07.2017 / 09:44
Добро пожаловать в Беларусь)))
1
Палясоўшчык / Адказаць
12.07.2017 / 10:05
Як будуць кітайцаў шманаць:
Юаняў для "баці"- тады не чакаць !
0
laidak / Адказаць
12.07.2017 / 10:12
Прывыкнуць . Не швейцарцы . 
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру