Як паведамлялася, 8 ліпеня 13-гадовая жыхарка Гродна сышла з дому і не вярнулася. Імавернай прычынай сыходу сталі пачуцці да маладога чалавека. Бацькі не дазваляюць дачцэ сябраваць з юнаком, у тым ліку з-за таго, што ён з нешчаслівай сям'і. 8 ліпеня дзяўчынка сышла на фестываль Color Fest у парк імя Жылібера, сустрэлася там з хлопцам і пасля гэтага дома не з'яўлялася.

«Для пошуку дзіцяці былі задзейнічаны супрацоўнікі міліцыі, грамадскасць, СМІ. З радасцю паведамляем, што пры чарговай адпрацоўцы міліцыяй сумесна са сваякамі магчымых месцаў, дзе магла знаходзіцца дзяўчынка, яна была знойдзеная», - адзначылі ў прэс-службе УУС.

Дзяўчынку выявілі ў раёне транспартнай развязкі непадалёк ад абласной філармоніі. З ёй усё ў парадку, падкрэслілі ў міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?