Папярэдняя версія — спроба суіцыду праз праблемы з псіхікай.

Увечары 26 чэрвеня ў Кобрынскі РАУС пазваніў мясцовы жыхар. Мужчына знайшоў на беразе ракі Мухавец пажылую жанчыну з сур’ёзнымі апёкамі.

75-гадовую пенсіянерку адвезлі ў бальніцу. Дактары змагаліся за яе жыццё, але ж 5 ліпеня жанчына памерла ў рэанімацыйным аддзяленні.

«У ходзе правядзення праверкі ўстаноўлена, што пацярпелая абліла сябе бензінам, пасля чаго падпаліла, маючы намер скончыць жыццё самагубствам. Жанчына была на ўліку ў псіхіятрычным кабінеце і неаднаразова выказвала намеры звесці рахункі з жыццём. У матэрыялах праверкі маецца яе перадсмяротная запіска. Па дадзеным факце праводзіцца праверка», - паведамляе кобрынская міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?