Грамадства77

У Мінску адкрываецца выстава, прысвечаная Зоры і Вітаўту Кіпелям

14 ліпеня (пятніца) ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», што ў Палацы Рэспублікі, адкрываецца выстава «Зора і Вітаўт», прымеркаваная да 90-х угодкаў беларускіх дзеячаў у ЗША Зоры і Вітаўта Кіпеляў.

Вітаўт і Зора пазнаёміліся ў акупаваным Мінску, пазней вучыліся разам у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў паваеннай Германіі, ва ўніверсітэтах Марбурга і Лювена. У сярэдзіне 1950-х гг., следам за бацькамі выехалі ў ЗША, дзе і пасяліліся настала.

Паўсюль яны былі актыўнымі ўдзельнікамі беларускага жыцця: ладзілі скаўцкія і іншыя нацыянальныя імпрэзы, канцэрты, фестывалі, канферэнцыі. Шматгадовая праца ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы дала магчымасць паспрыяць разбудове беларускіх фондаў розных амерыканскіх бібліятэк, сабраць унікальную калекцыю беларусікі, ладзіць выставы беларускага друку, збіраць архівы, складаць бібліяграфіі, займацца навуковай працай.

Сябры Беларускага інстытута навукі і мастацтва (ад 1982 г. Вітаўт Кіпель з’яўляецца яго дырэктарам), яны шмат выступалі на канферэнцыях і іншых мерапрыемствах, расказваючы пра Беларусь і беларусаў. А ад пачатку 1990-х Вітаўт і Зора сталі частымі гасцямі на радзіме, перадавалі каштоўныя выданні ў беларускія бібліятэкі, удзельнічалі ў навуковых і грамадскіх імпрэзах, дапамагаючы чым і дзе было магчыма.

Зора памерла 14 красавіка 2003 года, а сп. Вітаўт працягвае агульную справу з аднадумцамі па два бакі акіяну.

Разнастайная і багатая творчая спадчына, актыўная грамадская дзейнасць, як і розныя этапы жыцця Вітаўта і Зоры Кіпеляў, прадстаўлены на выставе ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры». На ўрачыстым адкрыцці плануе прысутнічаць дачка Зоры і Вітаўта — Алеся Кіпель.

Выстава папярэднічае VII З'езда беларусаў свету, што пройдзе ў Мінску 15-=16 ліпеня, арганізаваная Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, ЗБС «Бацькаўшчына» і мастацкай галерэяй «Універсітэт культуры» Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў.

14 ліпеня (пятніца), 18:00

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць