Заур Дадаеў, фота Reuters.com

Заур Дадаеў, фота Reuters.com

Пракурор Марыя Семяненка запатрабавала прысудзіць да пажыццёвага пазбаўлення волі Заўра Дадаева, якога прысяжныя прызналі вінаватым у забойстве Барыса Нямцова. Абвінавачванне таксама просіць прызначыць Дадаеву штраф 200 тысяч рублёў (каля 3 300 даляраў).

Акрамя гэтага абвінавачанне просіць пазбавіць Дадаева, які служыў ва Унутраных войсках, звання лейтэнанта і ордэна Мужнасці.

Анзора Губашава Семяненка просіць прысудзіць да 23 гадоў строгага рэжыму з такім жа штрафам. Яго брата Шадзіда Губашева запыталі прысудзіць да 21 года строгага рэжыму са штрафам 200 тысяч рублёў (3 300 даляраў).

Тэмірлана Эскерханава папрасілі прысудзіць да 19 гадоў пазбаўлення волі, Хамзата Бахаева - да 17 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?