12.07.2017 / 14:14

Да 2019 года Volkswagen «навучыць» аўтамабілі кантактаваць паміж сабой 1

Сувязь паміж аўтамабілямі — гэта яшчэ адзін важны крок у кірунку бяспекі, які робіць Volkswagen для таго, каб паменшыць колькасць няшчасных выпадкаў на дарогах і мінімізаваць іх наступствы. З 2019 года Volkswagen будзе забяспечваць аўтамабілі абсталяваннем для бесправаднога абмену дадзенымі, каб яны маглі паведамляць адзін аднаму інфармацыю аб дарожнай абстаноўцы. Паведамленні будуць адпраўляцца ў лічаныя мілісекунды ўдзельнікам дарожнага руху ў радыусе каля 500 м. Вадзіцелі атрымаюць гукавое і візуальнае апавяшчэнне аб узрослай імавернасці аварыйнай сітуацыі і змогуць аператыўна зрэагаваць, нават калі патэнцыйная пагроза ідзе «з-за кута» і знаходзіцца па-за полем зроку. Сістэма будзе паведамляць таксама аб слізкай дарозе, заторы і інш. Абмен інфармацыяй будзе адбывацца як паміж аўтамабілямі, так і паміж аўтамабілем і аб'ектамі дарожнай інфраструктуры.

Гэта стане магчымым дзякуючы выкарыстанню тэхналогіі рWLAN на аснове стандарту IEEE 802.11p. Функцыянаванне тэхналогіі не патрабуе наяўнасці пакрыцця сотавай сеткі і не цягне дадатковыя выдаткі на сувязі. Тэхналогію будуць выкарыстоўваць кіроўцы, аўтамабілі з аўтапілотам і экстранныя службы. Калі паліцыя і хуткая дапамога таксама будуць падлучаныя — кіроўцы змогуць атрымліваць інфармацыю аб іх найбліжэйшым месцазнаходжанні.

На дадзены момант Volkswagen распрацоўвае гэты аспект з уладамі, міністэрствам транспарту і іншымі ўдзельнікамі дарожнай інфраструктуры, каб паскорыць распаўсюджванне тэхналогіі і ўключыць яе ў базавае абсталяванне ўсіх аўтамабіляў. У той жа час велізарныя намаганні прыкладваюцца, каб распрацаваць адпаведную абарону персанальных дадзеных.

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы ,Пан , Беларус-туркабандэравец / Адказаць
15.07.2017 / 23:13
Адкрыта тайна, чаму на адсталай рсфср не вырабляюць прадукцыю кшталту нямецкага Фольксваген . Гэта усе таму , што на прамысловых прадпрыемствах не было праваслаунутых прыходау з куратарам-папом з фсб. Зараз гэта недагледжанасць будзе выпраулена , бо Вовачка у ботаксе пагадзіуся з тым, што такія прыходы павінны быць на прадпрыемствах
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру