Усе здымкі Юліі Чарняўскай з Жульетай набіраюць у фэйсбуку сотні лайкаў.

Усе здымкі Юліі Чарняўскай з Жульетай набіраюць у фэйсбуку сотні лайкаў.

«Бралі маленькага, бо нам цяпер зручны невялікі сабака. У нас былі вялікія, цяпер вырашылі ўзяць маленькага «цуцыка», як кажа мой муж, — падзялілася з «НН» Юлія Чарняўская. — Жулька добра абжываецца, асабліва, калі ўлічыць, што яна дабіралася сюды з Масквы.

Я зразумела, што такое сабака-кампаньён — сабака, які з цябе не злазіць. Добры сабачка, цікавы, усё разумее… Прычым у яго натура не плюшавай лялькі, а сур’ёзнага сабакі, мне гэта падабаецца. Самае страшнае — наступіць на яго, бо ён жа кроха, а ходзіць побач нага ў нагу».

Імя для шчаняці прыдумляць не давялося, яго дала сабачніца. «Экзотык Парадыз» — назва гадавальніка. Кожнаму новаму прыплоду прысвойваецца свая літара. Шчаня Юліі Чарняўскай з прыплоду «Ж». Разам з Жульетай нарадзіліся Жасмін, Жаклін, Жываншы і іншыя.

«Мне найбольш спадабалася Жульета. Тым больш гэта фактычна мая цёзка: Жульета, Жулія, Юлія. Калі б мы самі выдумлялі імя, можа, яно было б і больш цікавае. Але неяк адразу стала зразумела, што Жулька і Жулька, — дзеліцца спадарыня Юлія. —

У маіх бабулі і дзядулі, Васіля Віткі, быў сабака Жулік. Пасля вайны яны жылі на Старажоўцы ў кватэры Крапівы, гэта быў іх сабака. Калі Крапіва з’ехаў, Жулік застаўся там жыць, у сваёй будцы на дварэ. Крапівіха час ад часу тэлефанавала маёй бабулі і прасіла: «Вольга Рыгораўна, дайце мне паразмаўляць з Жулікам». Бабуля падносіла Жуліку трубку, і ён слухаў, што Крапівіха яму кажа. Таму гэта імя, можна сказаць, дынастычнае — Жулька. Але той быў вялікі сабака».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?