Кампанія Apple створыць у Гуйчжоу цэнтр апрацоўкі даных, пасля завяршэння праекта ён стане Кітайскім цэнтрам апрацоўкі і захоўвання карыстацкіх дадзеных, паведамляюць інфармагенцтвы.

Адміністрацыя правінцыі Гуйчжоу і кампанія Apple падпісалі «Рамачнае пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж народным урадам правінцыі Гуйчжоу і iCloud Apple». Apple, і кампанія Guizhou-Cloud Big Data Industry Co., Ltd. будуць супрацоўнічаць у будаўніцтве цэнтра даных iCloud, аб'ём інвестыцый у праект Гуйчжоу дасягне $1 млрд Эксплуатацыю будзе ажыццяўляць Guizhou-Cloud, а Apple будзе прадастаўляць тэхнічную падтрымку.

Новы аб'ект стане першым у Кітаі цэнтрам апрацоўкі даных, з 100% аднаўляльнымі крыніцамі энергіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0