12.07.2017 / 19:26

ВНУ вызначылі кошт навучання для першакурснікаў 1

Беларускія вну вызначылі кошт навучання для студэнтаў першага курсу на 2017-2018 навучальны год, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, у БДУ кошт навучання на дзённай форме для першакурснікаў дасягае 2 851 рубля у год. Гаворка ідзе аб спецыяльнасцях «правазнаўства» і «эканамічнае права» (юрыдычны факультэт), а таксама «міжнароднае права» (факультэт міжнародных адносін). Ніжэй цана на філалагічным факультэце па спецыяльнасцях «беларуская філалогія (па напрамках)», «руская філалогія (па кірунках)», а таксама на факультэце сацыякультурных камунікацый — «сацыяльная работа (кірунак — сацыяльнае праектаванне)» — 2 039 рублёў.

У БДУІР кошт навучання на дзённай форме атрымання адукацыі для ўсіх спецыяльнасцяў факультэта камп'ютарнага праектавання, факультэта радыётэхнікі і электронікі і факультэта тэлекамунікацый складзе 2 255 рублёў, факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, інжынерна-эканамічнага факультэта — 2 530 рублёў, факультэта камп'ютарных сістэм і сетак — 2 750 рублёў.

За навучанне на дзённым аддзяленні ў БНТУ першакурснікі заплацяць ад 2 429,06 рублёў да 2 797,87 рублёў.

Больш поўную інфармацыю аб кошце навучання на платнай аснове можна паглядзець на сайтах устаноў адукацыі.

Цэны для тых, хто паступае на платныя аддзяленні першага курса, вызначаюцца зыходзячы з неабходных выдаткаў на падрыхтоўку спецыяліста па канкрэтнай спецыяльнасці.

1
Пытаннечка / Адказаць
13.07.2017 / 12:46
Ці адпавядае цана якасці навучання ў сэнсе якасці сучаснага навучання? Ці гэта - адступныя для дзяржавы, каб яна сістэмай абавязковага размеркавання не запісвала выпускнікоў у рабы?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру