12.07.2017 / 21:06

Былога прэзідэнта Бразіліі асудзілі на 9,5 гадоў за карупцыю 5

AFP

Былога прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лула да Сілву прысудзілі да дзевяці з паловай гадоў турэмнага зняволення.

Да Сілва быў абраны прэзідэнтам у 2003 годзе і выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы ў 2011 годзе. У 2016 годзе яму прад'явілі абвінавачванне ў адмыванні грошай. Акрамя таго, яго абвінавачвалі ў атрыманні вілы ў падарунак ад кампаніі, якая працавала з нафтавай кампаніяй Petrobas.

Пасля прад'яўлення абвінавачвання Ды Сілва паспрабаваў уладкавацца ва ўрад, што гарантавала б яму недатыкальнасць. Суд забараніў браць яго на працу.

Прэзідэнт краіны Дылма Русеф, якая хацела наняць да Сілву, неўзабаве таксама была адхіленая ад пасады.

0
Алесь Марысевiч / Адказаць
12.07.2017 / 21:24
Лула рвауся да улады яшчэ з пачатку 90-ых.
1
Палясоўшчык / Адказаць
13.07.2017 / 06:13
Ці такое - будзе ў нас?
Калі прыйдзе такі час:
Асудзіць- за этнацыд;
Зняць з Краіны: сорам-стыд !

0
Бенедзікт / Адказаць
13.07.2017 / 10:32
Былога прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лула да Сілву прысудзілі да дзевяці з паловай гадоў турэмнага зняволення.---------------------------------- У нас атрымае непараўнальна болей, бо накруціў не на адзін тэрмін.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру