Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч правёў асабісты прыём грамадзян у Савеце міністраў — абмяркоўвалі тэхналогію кладкі асфальта, адсяленне жыхароў і знос жылых дамоў, неналежнага выканання службовых абавязкаў работнікамі, адбыццё пакарання ў калоніях і іншыя пытанні, паведамляе прэс-служба ўрада.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

«Сапраўды, мы не заўсёды кампетэнтныя на ўзроўні першай інстанцыі, і на гэта ёсць шмат прычын, у тым ліку нейкая прафесійная негатоўнасць да вырашэння вельмі складаных, часцяком застарэлых пытанняў», — прызнаўся Ігар Шуневіч пасля сустрэчы.

«Любая дапамога грамадзян вітаецца, без прыцягнення грамадскасці, у прыватнасці, добраахвотных народных дружын, складана забяспечыць на належным узроўні правапарадак», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0