Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў у інтэрв'ю «Спутніку», што збіраецца развіваць краіну па беларускім сцэнары.

«У нас першае знаёмства з Аляксандрам Лукашэнкам было ў Бішкеку на саміце ЕАЭС. Я вывучаў тое, што адбылося ў Беларусі пасля атрымання ёю незалежнасці, але ён мне сказаў: «Ігар, табе трэба дзейнічаць так, як я дзейнічаю», і гэта было правільна. Таму што малдаўская палітычная мадэль, дзе ёсць парламент, урад і прэзідэнт, якога абірае наўпрост парламент і які, на жаль, не валодае поўнай уладай, — я думаю, што гэта няправільна. І ўзнікае канфлікт паміж рознымі ўзроўнямі і структурамі ўлады. Таму ў гэтым напрамку я крокі ўжо зрабіў. Я абвясціў рэферэндум на верасень, для таго каб народ пагадзіўся ці не (але большасць апытанняў паказвае, што людзі згодныя) даць прэзідэнту дадатковыя паўнамоцтвы для роспуску парламента, каб правесці датэрміновыя парламенцкія выбары.

Я думаю, што гэта толькі першы крок. Пасля наступных парламенцкіх выбараў мы, безумоўна, зробім і наступны крок. Я лічу, што трэба імкнуцца да таго, каб у Малдове была прэзідэнцкая мадэль кіравання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0