18.07.2017 / 10:16

Мегаскладаны ТЭСТ на каларытныя беларускія слоўцы — калі адгадаеце хаця б палову, вы разумнік 38

Не так даўно вядомы мовазнаўца Сяргей Запрудскі закінуў у інтэрнэт вуду — даў 45 цікавых народных беларускіх слоў, але не даў тлумачэнняў. Мы абралі 15 самых каларытных і прапаноўваем вам паспрабаваць адгадаць, што яны значаць.

«Усе гэтыя словы я ўзяў з чытанак, хрэстаматый 1920-х гадоў. І само ўжыванне іх у папулярнай літаратуры гаворыць пра тое, што яны тагачасным чытачам былі зразумелыя. Тады людзі лепш ведалі мову», — кажа спадар Запрудскі.

Ён прызнаецца, што некаторыя з прыведзеных слоў не ведаў, пакуль не сустрэў іх у літаратуры і не стаў шукаць значэнне. Многія зразумелыя з кантэксту. Але ў «голым» выглядзе даць правільнае тлумачэнне — не самая простая задача.

А вось іншыя 30 слоў ад Сяргея Запрудскага, якія не ўвайшлі ў тэст. Ведаеце іх значэнне? Пішыце ў каментарах!

  1. Абстрыкаць
  2. Балоціць
  3. Вітка
  4. Вожэрдзь
  5. Выжануць
  6. Гараднічы
  7. Дадзяваць
  8. Канарка
  9. Качолка
  10. Маліставаць
  11. Мескі
  12. Мэнчыцца
  13. Нарок
  14. Настойны
  15. Плавук
  16. Провей
  17. Прыжануць
  18. Разгавіны
  19. Ральнічы
  20. Роўнікавы
  21. Ручыць
  22. Салоны
  23. Самаісны
  24. Свячоны
  25. Спадак
  26. Стадка
  27. Сукромны
  28. Сцірка
  29. Тлен
  30. Урымсціцца

Падрыхтавала Настасся Роўда

6
le mantar / Адказаць
13.07.2017 / 16:19
І адкуль вы ўсё гэта ведаеце?
Я проста ведаю польскую %) Тут прынамсі палова - паланізмы. 
0
Антурыё / Адказаць
13.07.2017 / 16:36
Апошні мой адказ не залічыўся. Таму не ведаю выніка(
1
Калгасны клуб / Адказаць
13.07.2017 / 16:55
У выніку машына мне піша "повторить" і "хотите создать свой тест бесплатно?". І я разумею, што жыву не на канцавоссі. Не на полюсе я жыву. Праўда, пакуль жывы.
Ці можа жыццё паўтарыць? (тут па сцэнарыю смех, ляпанне ў ладкі, чуюецца лаянка і словы "дурань", "ідзіёт ты самы настаяшчы" і да т.п.). Польскія словы кірыліцай напішы - хай хто пасля паспрабуе...

Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру