Мінулай ноччу ў Віцебску быў вывешаны чарговы бел-чырвона-белы сьцяг.

Сьцяг зьявіўся каля поўначы на даху пяціпавярховага жылога дому па вуліцы Жасткова, недалёка ад Плошчы Перамогі.

Паводле старэйшага віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, якому гэта стала вядома з вартых даверу крыніц, да сьцяга была прымацаваная цыдулка са словамі «На знак салідарнасьці з братнім народам Грузіі. Мірон».

Сьцяг пралунаў над Віцебскам некалькі гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?