У Гродне невядомы мужчына адабраў у 92-гадовай бабулькі кашалёк, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Усё адбылося на вуліцы Гогаля 12 ліпеня. Прыкладна ў 15.40 пенсіянерка 1925 года нараджэння выйшла з аўтобуса на прыпынку па вуліцы Гагарына і накіравалася дадому. Пры сабе ў яе была жаночая сумачка, у якой на самым версе ляжаў кашалёк. Паводле папярэдняй версіі, зламыснік ехаў з пацярпелай у адным аўтобусе і бачыў, куды бабуля паклала кашалёк. Дачакаўшыся моманту, калі побач нікога не было, ён падышоў да пенсіянеркі ззаду, выхапіў з сумкі кашалёк з 10-ю рублямі і дакументамі і ўцёк.

Зламысніка зафіксавала камера відэаназірання крамы па вуліцы Гагарына. Яго прыкметы: на выгляд 30-40 гадоў, рост 170-180 см, цёмныя кароткія валасы з залысінамі на лбе.

Калі вы пазналі чалавека, міліцыя просіць паведаміць па тэлефоне 8 (029) 589-09-01 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?