13.07.2017 / 21:37

Беларуска Марыя Магільная перамагла ў дзіцячым конкурсе на «Славянскім базары»

Марыя Магільная, якая прадстаўляе Беларусь на XV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск-2017», стала ўладальніцай Гран-пры, перадае БЕЛТА.

Спецыяльны прыз Марыя атрымае сёння ўвечары на ўрачыстым адкрыцці «Славянскага базару» ў Летнім амфітэатры з рук Аляксандра Лукашэнкі. Таксама дзяўчынка выканае песню на адной сцэне з вядомымі артыстамі — гэта яшчэ адна ўзнагарода, акрамя дыплома ўладальніка Гран-пры і $5 тысяч.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру