Стартаваў 2-і кваліфікацыйны раўнд футбольнай Лігі Еўропы. У беларусаў, пасля бяздарнага вылету «Шахцёра» ў 1-й стадыі, тут два прадстаўнікі: мінскія і брэсцкія дынамаўцы.

Абодва клубы гулялі сёння на выездзе і абодва згулялі ўнічыю з лікам 1:1. Мінск гуляў з македонскімі «Работнічкамі», а Брэст — з аўстрыйскім «Альтахам».

Праўда, мінчукі згубілі перамогу на апошняй хвіліне, прапусціўшы гол з пенальці, а берасцейцы, наадварот, лік зраўнялі.

Матчы ў адказ праз тыдзень у Мінску і Брэсце.

Каб дабрацца да групавой стадыі Лігі Еўропы, трэба прайсці таксама трэці раўнд і плэй-оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0