Трагічнае здарэнне адбылося на праспекце Незалежнасці ў Мінску ў 2:30 ночы. 38-гадовы пешаход без флікераў перабягаў дарогу каля Нацыянальнай бібліятэкі па-за межамі перахода і трапіў пад колы «Фальксвагена».

фота ДАІ Мінска.

Аўтамабілем кіраваў 32-гадовы мужчына, які рухаўся па праспекце Незалежнасці ў напрамку вуліцы Каліноўскага. У апошнюю секунду ён спрабаваў выкруціць стырно, каб пазбегнуць наезду, аднак марна.

Пешаход памёр на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0