14.07.2017 / 15:41

У Беларусі з’явіўся новы тэлеканал — «Светлае ТБ» 12

Тэлеканал раней працаваў толькі ў Барысаве, а цяпер выходзіць на агульнанацыянальны ўзровень, з'яўляючыся ў пакетах вяшчання кабельных аператараў.

Аўдыторыя — 0+, для самых маленькіх гледачоў ёсць спецыяльныя рубрыкі.

Каля 60% кантэнту тэлеканал вырабляе сам. Частка праграм уласныя, іншыя адаптаваныя.

Канал пазіцыянуе сябе як адукацыйны і культурна-асветніцкі. Хіба найбольш адметны праект — праграмы «Зрабі сам», дзе гледачам падказваюць, як гатаваць стравы, рабіць цікавыя падарункі, пачаць маляваць, навесці ідэальны парадак, разабрацца ў камп'ютары, знайсці новае прымяненне старым рэчам і іншае. «Зрабі сам» выходзіць чатыры разы цягам дня.

Сярод іншых праектаў — «Беларусь самабытная», дзе па-беларуску распавядаюць пра адроджаныя нацыянальныя традыцыі, абрады і святы, знаёмяць з беларускімі народнымі песнямі.

Таксама ў праграме перадач будуць расповяды пра розныя гарады і краіны, парады дактароў, рэцэпты карысных страў і напояў, размовы з псіхолагам, гутаркі са святаром і іншае.

Канал мае сурдапераклад.

Заснавальнік тэлеканала — ТАА «Светлае тэлебачанне». Дырэктар і адначасова галоўны рэдактар канала — Сяргей Білецкі.

НР

4
amatar / Адказаць
14.07.2017 / 15:50
Малайчыны
9
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы ,Пан , Беларус-туркабандэравец / Адказаць
14.07.2017 / 15:58
Нам патрэбна сапрауды беларускае , а не імітацыйна- беларускае тэлебачанне, дзе пару слоу , ці заставак на роднай мове , а усе астатнее на замежна-акупацыйнай , што есць на тым жа псеуда-беларускім канале «Беларусь-3». І у першую чаргу , патрэбна выключэне з пакетау усіх каналау рсфср , якія нахабна туды уключаны карупцыйнымі , і імперскімі метадамі
47
Забыли, кто мы и где мы? / Адказаць
14.07.2017 / 16:42
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы ,Пан , Беларус-туркабандэравец, Возьмите и сделайте! Мне оно лично не надо, а кому надо, горазды только комментарии писать. Зато на мове.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру