14.07.2017 / 12:42

Беларусы аказаліся ў лідарах Еўропы па расізме ці згодныя вы з такімі ацэнкамі? 140

Шырока распаўсюджанае меркаванне аб беларусах як выключна талерантнай нацыі аказалася аспрэчана даследаваннем навукоўцаў Гарвардскага ўніверсітэта ў ЗША. Ва ўсякім выпадку, да людзей з цёмным колерам скуры нашы суайчыннікі ставяцца далёка не найлепшым чынам. Больш за тое, як высветлілася падчас тэстаў, якія праводзяцца на спецыяльна створаным для гэтай мэты рэсурсе Project Implicit, па расізме мы — у тройцы лідараў усёй Еўропы.

«Індэкс расізму» ў Беларусі, як паказалі тэсты, прапанаваныя грамадзянам розных краін, складае 0,435. А абсалютнымі лідарамі ў Еўропе па дадзеных паказчыках аказаліся жыхары Чэхіі з паказчыкамі 0,447. На другім месцы — нашы суседзі літоўцы з лічбай 0,444.

Такім чынам, у рэйтынгу еўрапейскіх расістаў беларусы займаюць «ганаровае» трэцяе месца. Цікава, што многія нашы суседзі, напрыклад, жыхары Украіны (0,429), (0,388 Польшчы) і Латвіі (0,377), ставяцца да людзей з цёмным колерам скуры нашмат больш пазітыўна.

Сам тэст, прапанаваны навукоўцамі Гарвардскага ўніверсітэта на рэсурсе Project Implicit, пабудаваны не столькі на сацыялогіі, колькі на псіхалогіі: пры ацэнцы адносін да прадстаўнікоў розных рас не толькі задаюцца пытанні, але і даследуецца свядомасць на ўзроўні асацыяцый. Напрыклад, карыстальнікам прапануюць вызначыцца, якія пазітыўныя і негатыўныя паняцці (усмешка, эмпатыя, злосць, боль, гнеў, сяброўства і г.д.) асацыююцца ў іх з цемнаскурымі і светласкурымі людзьмі. На падставе асацыяцый карыстальнікаў з пэўных краін (іх вызначаюць па IP-адрасе) і вылічваюцца балы.

28
Жвiр / Адказаць
14.07.2017 / 12:51
Luchta. Prosta bielarusy mienš kryvadušnyja liudzi.
45
Кажыма праўду / Адказаць
14.07.2017 / 12:51
Беларусы яшчэ не страцілі інстынкт расавага захавання, у адрозненне ад захавання этнічнага. Расы ды этнасы павінныя існаваць на сваёй спрадвечнай зямлі не змешваючыся дзеля культывавання разнастайнасці свету, бо ў гэтым ягоная моц.

Няхай жывуць нацыянальныя дзяржавы ды межы паміж імі!
18
анон / Адказаць
14.07.2017 / 12:54
Расизм, расизм!!
Паказаць усе каментары/ 140 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру