52-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна вяртаўся з крамы, калі да яго падышлі знаёмыя і папрасілі падзяліцца выпіўкай альбо пазычыць грошай на спіртное. Той адмовіў і паспяшаўся дадому.

Трое мужчын спачатку выкрыквалі пагрозы, а пасля вырашылі дзейнічаць. Праз некалькі гадзінаў яны ўламіліся ў хату «сквапнага» вяскоўца.

«Зламыснікі пашкодзілі ўваходныя дзверы, выбілі вокны, праніклі ў дом і збілі гаспадара», — распавёў начальнік крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС Андрэй Мялюк.

Збіццё, у тым ліку з выкарыстаннем падручных прадметаў, скончылася шматлікімі пераломамі касцей твара, ударам грудной клеткі і спіны.

Па словах пацярпелага, няпрошаныя госці таксама забралі ў яго музычныя калонкі, гадзіннік і пачак макароны, прычыніўшы шкоду на 50 рублёў.

Падазраваных знайшлі па гарачых слядах і затрымалі. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства, санкцыя якой прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?