Дыпламаты будуць несці персанальную адказнасць за выкананне задач, якія ім паставіў прэзідэнт на праведзенай 11 ліпеня нарадзе. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей беларускім паслам, якія на гэтым тыдні прыехалі ў Мінск на штогадовы семінар.

Па словах Макея, на нарадзе Лукашэнка пазначыў выразную мэту «па далейшым палітычным і эканамічным умацаванні беларускай дзяржавы».

Сярод канкрэтных задач дыпламатам кіраўнік МЗС назваў узмацненне ролі Беларусі ў сусветнай палітыцы, павышэнне эфектыўнасці замежнаэканамічнай дзейнасці, новую стратэгію экспарту, заснаваную на паляпшэнні яго якаснай структуры, нарошчванне экспарту паслуг.

— Трэба разумець, што адказнасць у большай ступені будзе класціся на нас і яна будзе насіць персанальны характар.

Макей заклікаў паслоў, якія не паспелі выступіць перад прэзідэнтам, аператыўна падрыхтаваць свае прапановы па развіцці адносін з краінамі, у якіх яны працуюць.

— Зараз рыхтуецца пратакол даручэнняў кіраўніка дзяржавы па выніках нарады, у якім знойдуць адлюстраванне ўсе агучаныя даручэнні і пастаўленыя задачы.

Нагадаем, на нарадзе ў аўторак Лукашэнка заклікаў дыпламатаў і чыноўнікаў больш вынікова працаваць па ліквідацыі бар'ераў у ЕАЭС, не ўпусціць момант, каб «угрызацца» ў еўрапейскі рынак, а таксама не забываць пра абарону ўнутранага рынку ад паралельнага імпарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?