14.07.2017 / 15:16

У Жодзіне закрываецца дзіцячы дом, выхаванцам шукаюць бацькоў 3

Закрываецца дзіцячы дом у Жодзіне. Ён прапрацаваў 45 гадоў, за савецкім часам тут на выхаванні знаходзілася да 300 дзяцей.

У апошнія месяцы сюды не прымалі новых выхаванцаў. Працавала дзве групы, у якіх жыло каля 30 хлопчыкаў і дзяўчынак.

21 дзіця ўжо уладкавана ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, у прыёмныя і апякунскія сем'і. Пакуль не вызначаны лёс дзевяці хлопчыкаў і адной дзяўчынкі.

Адміністрацыя дзіцячага дома шукае гэтым дзецям бацькоў. Калі такія не знойдуцца, то Косціка, Даніка, Дзіму, Мікіту, Багдана, Сашу, Ігара, Алёшу, Ягора і Эліну пасля 1 жніўня размяркуюць па іншых інтэрнатах і дзіцячых дамах.

Цяпер у гэтым будынку будзе дзіцячы сад. Фота: ex-press.by

За апошнія паўтара года ў Жодзіне адкрылі два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. У траўні 2016 года адкрыўся дом Радкевічаў, а ў маі 2017 года шасцёра дзяцей пасяліліся ў сям'і Падаляк.

0
хм.. / Адказаць
14.07.2017 / 16:07
А чаму б Качанавай са Шчоткінай не забраць у свае асабнякі?
0
Обливион / Адказаць
14.07.2017 / 19:45
Зато друзей бесплатно на самолётах катаем!!!!!!!!!!!!!!!!!
0
Ольга / Адказаць
17.07.2017 / 15:24
Да и хорошо, что закрывается! Наконец - то детям, хоть и 21му, нашли семьи! А то сидели все эти годы ровно и пенсии ждали.. фу.. администрации такой
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру