14.07.2017 / 15:56

Забойца, прысуджаны да пажыццёвага зняволення, просіць яго расстраляць: справу перагледзяць 12

14 ліпеня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела ў апеляцыйным парадку справу аб жорсткім забойстве маладой пары на вуліцы Алібегава ў Мінску. Рашэнне Мінскага гарадскога суда ад 6 сакавіка адмянілі, крымінальную справу накіруюць на новы разгляд.

Нагадаем, што прысуд па гучным забойстве быў вынесены 6 сакавіка. Мінчанка Аліна Шульганава замовіла двум знаёмым збіццё свайго экс-бойфрэнда і яго новай дзяўчыны. Аднак тыя забілі маладзёнаў.

Аліна Шульганава, фота Сяргея Гудзіліна

Пракурор Наталля Пятроўская патрабавала расстраляць Сухарку і Жыльнікава, а Шульганаву асудзіць на 15 гадоў. Але суддзя Максім Лапко вынес мякчэйшы прысуд: Аліна Шульганава атрымала 12 гадоў у калоніі агульнага рэжыму плюс канфіскацыю маёмасці, яе «кілеры», 23-гадовы Вячаслаў Сухарка і 44-гадовы Аляксандр Жыльнікаў былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне ва ўмовах асаблівага рэжыму.

Вячаслаў Сухарка, фота Сяргея Гудзіліна

На апеляцыю падалі абодва бакі. Адзначым, што Шульганава і Жыльнікаў лічаць пакаранне надта жорсткім, а Вячаслаў Сухарка — наадварот. Ён просіць замяніць яму пажыццёвае зняволенне расстрэлам.

З Сухаркам згодна і пракуратура — абвінавачанне таксама лічыць прысуд надта мяккім і просіць расстраляць мужчын.

 

УШ

8
'эдик / Адказаць
14.07.2017 / 16:15
девке мало 15 лет.  ей пожизненное  надо было давать. не было бы этой дряни - не было бы убийства.
2
Івкіс / Адказаць
14.07.2017 / 16:26
Было б пажыццёвае мяккім прысудам, забойца б не марыў пра расстрэл.
4
Чек / Адказаць
14.07.2017 / 16:33
Наоборот. Сухарев тоже считает приговор излишне суровым. Для него смерть будет лучше пожизненного. Лишний довод в сторону хотя бы моратория.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру