16.07.2017 / 08:48

Ліст чытача: Для чаго вы дэманструеце калецтва?! А як вы думаеце, ці нармальна паказваць свае пратэзы? Адказвайце ў каментах 61

Добры дзень, паважаная «Наша Ніва»! 

З агідай паглядзеў на фота, дзе футбаліст «Лідса», які «знайшоў шчасце ў Беларусі», бадзёра крочыць па Мінску, дэманструючы, што ён на пратэзе. І за спінай, здаецца, другі аголены пратэз! Для чаго такая дэманстрацыя калецтва?! Ён што, ганарыцца гэтым??? Мяркую, што ён крочыць з пратэзнага завода, дзе атрымаў новы пратэз. Дык там, калі выдаюць новы пратэз, запакоўваюць яго ў пакет. Я таксама на пратэзе, але саромеюся, каб яго бачылі іншыя, асабліва дзеці. А тут… дэманстрацыя сваго калецтва на ўвесь свет! Таму і артыкул пра яго не стаў чытаць… 

Тое самае фота, што абурыла чытача «Нашай Нівы». Герой публікацыі Дэрэн Бут удзельнічае ў мінскім паўмарафоне. 

Мне на ўсё жыццё запомніўся выраз галоўнага героя рамана Стэльмаха «Хлеб і соль»: ён цярпець не мог тых, хто, «губляючы годнасць, выстаўляе сваю бяду напоказ, як жабрак — калецтва». 

* * *

Ад Рэдакцыі

Мы былі вельмі ўражаныя такім лістом. Бо мы не лічым падыход Дэрэна Бута нясправядлівым. Ён жа не спекулюе сваім калецтвам, не выстаўляецца. Проста жыве сваім жыццём, пераадольваючы сваю долю.

А як вы думаеце, ці нармальна паказваць свае пратэзы? Адказвайце ў каментах.

77
Серж дубль / Адказаць
16.07.2017 / 09:00
Згодзен з чытачом поунасцю. Дабаулю, што надакучыла вельмi кроу на старонках выдання и негатыуныя навiны.
6
Зміцер Ільіч / Адказаць
16.07.2017 / 09:23
Ведаю, што людзі з брыдкімі зубамі ўсміхаюцца значна радзей. Але цяпер грошы вырашаюць усё.
2
Яя / Адказаць
16.07.2017 / 09:26
В мире столько людей инвалидов, которые живут с недостатками всю жизнь и являются полноценными гражданами общества. Я тоже инвалид с детства, и мои родители всю жизнь скрывали мою болезнь от родных и окружающих, этот комплекс остался и у меня. А я всю жизнь доказываю, что у меня нет недостатков не только окружающим, но и родне, чтобы меня не жалели! А подобные фото людей без комплексов меня радуют. Молодец, он такой же как и все остальные живёт и радуется жизни. Меня поймёт тот, кто воспитывался в советском обществе
Паказаць усе каментары/ 61 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру