14.07.2017 / 16:39

Алеся: Мацярынства — найлепшы для жанчыны занятак вы з ёй згодныя? 87

Беларуская спявачка, вакалістка ансамбля «Сябры» Алеся пакуль не збіраецца вяртацца да канцэртнай дзейнасці і лічыць мацярынства найлепшым заняткам для жанчыны. Пра гэта яна распавяла журналістам сёння падчас «Зорнай гадзіны» ў прэс-цэнтры міжнароднага фестывалю мастацтваў у Віцебску, перадае БЕЛТА.

«На жаль, у сілу ўзросту і стараннай працы ў калектыве не змагла цалкам аддацца гэтаму пачуццю ў першы раз, калі ў мяне нарадзіўся Анатоль. Ён быў закулісным дзіцем, ездзіў з намі на гастролі. Цяпер занятая малодшым сынам (у чэрвені 2016 года артыстка стала мамай у другі раз) і пакуль адмаўляцца ад гэтага не планую», — сказала спявачка.

Алеся аддае перавагу каханню перад кар'ерай, але будзе радая, калі атрымаецца сумясціць прафесійную дзейнасць і сямейныя клопаты. Старэйшага сына Анатоля, якому хутка споўніцца 18 гадоў, яна назвала сваім найлепшым сябрам. «Ён давярае мне сакрэты, я таксама магу спытаць у яго парады. У нас дастаткова высокая ступень даверу. Цяпер яму нават зручней, што мама займаецца малодшым братам», — зазначыла спявачка.

Алеся жыве цяпер за мяжой, але сумуе па радзіме, калі бывае ў Беларусі, бярэ ўдзел у канцэртах ансамбля. «Мне кажуць: ты што, тут дажджы, тут ціск, надвор'е… А мне ўсё падабаецца! Гэта ўсё маё — мой рытм, рух, людзі, шырокія абшары. Я сапраўды магу назваць сябе патрыётам, ведаю, што зноў праз нейкі час вярнуся», — падзялілася артыстка.

0
Ахрэм / Адказаць
14.07.2017 / 16:47
Яна ж Вольга здаецца.
3
Маша / Адказаць
14.07.2017 / 16:53
Ну что значит согласны или нет?!  Каждому - свое!  Каждый пусть живет, как ему лучше, как видит свое предназначение, - главное, чтобы это никому не мешало, не вредило!
32
Sha / Адказаць
14.07.2017 / 16:57
Молодчина Алеся, успеха вам, вы дважды достигли самой важной ступеньки на карьерной лестнице, которая для женщины называется мать, а для мужчины отец. Всего самого наилучшего вам и вашим детям
Паказаць усе каментары/ 87 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру