14.07.2017 / 17:24

На пляжы ў Хургадзе ўзброены нажом мужчына напаў на турыстаў 12

Па меншай меры шэсць турыстаў былі параненыя ў выніку нападу ўзброенага нажом мужчыны на пляжы ў егіпецкім горадзе Хургада. СМІ пішуць пра двух загінулых — грамадзян Украіны, паведамляе ВВС.

Пра напад у курортным горадзе Хургада на Чырвоным моры паведаміла МУС Егіпта. Паводле афіцыйных даных, прынамсі шэсць жанчын параненыя, некаторыя з іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Агенцтва Рэйтэр, спасылаючыся на паліцыю і крыніцы ў службах бяспекі, паведамляе, што ў выніку нападу загінулі два ўкраінскія турысты. Яшчэ чацвёра чалавек параненыя.

Нападнік затрыманы, яго дапытваюць, каб высветліць яго матывы.

Паводле даных агенцтва, нападнік пранік на турыстычны пляж, праплыўшы па моры з боку грамадскага пляжу.

nn.by

8
Дпчдпчз / Адказаць
14.07.2017 / 17:46
Не ходите дети в Африку гулять...Чиьайте Маршака...
11
ВАЛОЖЫНЕЦ / Адказаць
14.07.2017 / 18:44
Не трэба,дзяўчаты,летаць у Хургаду.Бяспечней спаць са сваімі ў цэнтры Еўропы
8
dhghfdjh / Адказаць
14.07.2017 / 19:27
Эрэфия не успокоится пока Египет не продаст ей мистраль.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру