14.07.2017 / 17:38

Брытанцу далі больш за пяць гадоў за ўдзел у баях на баку сепаратыстаў Данбаса 20

Брытанскі суд упершыню прызнаў грамадзяніна краіны вінаватым у тэрарыстычнай дзейнасці ў сувязі з яго удзелам у канфлікце на Данбасе, паведамляе ВВС. Суд у Манчэстэры прысудзіў брытанца Бенджаміна Стымсана, які знаходзіўся ў складзе узброеных фармаванняў «ДНР» і «ЛНР», да пяці гадоў і чатырох месяцаў турмы.

vk.com

Суддзя ўдакладніў, што прыгаворвае Стымсана да васьмі гадоў зняволення, але адымае трэць гэтага тэрміну за прызнанне віны.

Бок абвінавачвання казаў аб тым, што Стымсан меў «намер пры садзейнічанні іншых асоб здзейсніць акты тэрарызму шляхам уступлення ў шэрагі сепаратыстаў, якія супрацьстаяць уладам Украіны, і службы ў якасці байца сепаратыстаў». Аднак суддзя не знайшоў доказаў таго, што Стымсан непасрэдна ўдзельнічаў ва ўзброеным канфлікце.

Суддзя пастанавіў, што Бенджамін Стымсан не мае экстрэмісцкіх поглядаў і не ўяўляе цяпер небяспекі для насельніцтва Брытаніі.

Першапачаткова Стымсан таксама абвінавачваўся ў падрыхтоўцы і здзяйсненні тэрарыстычных актаў, але затым гэтыя абвінавачванні былі знятыя.

Бенджаміну Стымсану 41 год. Ён нарадзіўся і вырас на поўначы Англіі. Восенню 2015 года журналісты Бі-бі-сі сустрэлі яго непадалёк ад Дэбальцава.

Ён распавёў, што адправіўся на Данбас, бо дома не бачыў ніякіх перспектыў. На той момант ён ужо паўтара года сядзеў без працы. Але не менш важнымі для брытанца былі і ідэалагічныя прычыны.

«Я лічу тое, што адбываецца тут, заходняй імперыялістычнай агрэсіяй супраць Расіі, супраць людзей, якія не гуляюць у заходнія гульні», — сказаў ён тады Бі-бі-сі. У ходзе інтэрв'ю Стымсан прытрымліваў карабін, які стаяў побач з крэслам. Пры гэтым ён казаў, што за тры месяцы, праведзеныя на ўсходзе Украіны, ён яшчэ ні разу не страляў у ворага.

На судзе Бенджамін Стымсан адмаўляў свой удзел у ваенных дзеяннях. Па яго словах, ён правёў на ўсходзе Украіны чатыры месяцы, працуючы кіроўцам хуткай дапамогі.

Мяркуючы па матэрыялах справы, у час яго знаходжання на Данбасе брытанец правёў некалькі тыдняў у бальніцы з-за праблем з страўнікам, а затым даволі шмат часу знаходзіўся ў тылавым размяшчэнні фармаванняў «ДНР», толькі эпізадычна выязджаючы на перадавую.

nn.by

2
Андрусь-зь-Менску / Адказаць
14.07.2017 / 17:45
Чего так мало-то? Террористы должны страдать.
5
metsavend / Адказаць
14.07.2017 / 17:55
Мало дали. Пожизненное было бы в самый раз. 
4
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы ,Пан , Беларус-туркабандэравец / Адказаць
14.07.2017 / 19:03
За ваенныя злачынствы гэтай мярзоце трэба было даваць 10 + як мінімум
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру