У Іспаніі ўстаноўлены новы тэмпературны рэкорд, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Дзяржаўнае метэаралагічнае агенцтва краіны.
Кордава, фота theroamingboomers.com
Паводле даных метэаролагаў, у Кордаве была зафіксаваная тэмпература 46,9 градуса. Гэты паказчык на 0,3 градуса вышэйшы за рэкорд, які быў усталяваны таксама ў гэтым горадзе ў ліпені 1995 года. У Бадахосе слупкі тэрмометраў дасягнулі адзнакі плюс 45,4.
Напярэдадні, 13 ліпеня, метэаролагі абвясцілі трывогу ў 27 правінцыях Іспаніі з-за моцнай спякоты. Пры гэтым спецыялісты кажуць, што да 16 ліпеня сітуацыя палепшыцца.
Раней Дзяржаўнае метэаралагічнае агенцтва паведамляла, што летам 2017 года ў Іспаніі будзе гарачэй, чым звычайна. Усе тры месяцы жыхароў краіны чакае тэмпература, якая будзе вышэйшая за сярэднія летнія паказчыкі.