14.07.2017 / 20:24

У Барысаве ўчастковыя міліцыянты месяц адмаўляюцца выходзіць на працу: «Эмацыйна выгаралі» 29

За апошні месяц пяць супрацоўнікаў міліцыі Барысаўскага РУУС напісалі заявы на звальненне, але кіраўніцтва не спяшаецца іх падпісваць. Некаторыя маладыя спецыялісты звязаныя кантрактамі на пяць гадоў і, сыйшоўшы з органаў унутраных спраў, павінны будуць выплаціць дзяржаве па 10 тысяч даляраў. Але нават гэта іх не спыняе. А раз заявы кіраўніцтва не падпісвае, яны сядзяць дома і чакаюць, пакуль іх звольняць за прагулы.

— Цяпер гэтая сітуацыя старанна хаваецца, каб не ўзнікла такога рэзанансу, як у Крычаве, — распавядае TUT.BY супрацоўнік праваахоўных органаў, які добра ведае гісторыю ў Барысаве. — Справа ў тым, што за апошні месяц 5 дзейных супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС паспрабавалі звольніцца, але як штат не ўкамплектаваны, дык міліцыянтаў бракуе, страціць столькі чалавек недапушчальна. Таму кіраўніцтва не падпісвае заявы, проста рве і ўсё.

Па яго словах, супрацоўнікі спрабуюць звольніцца з-за пастаянных парушэнняў працоўнага заканадаўства.

— Маглі сабраць у асабісты час, сысці з працы своечасова было нельга, дзяжурная частка адмаўлялася прымаць зброю і супрацоўнік ужо не мог пакінуць службу. Патрабавалі паказчыкі, пагражалі, калі нікога не затрымаеш, звольнім. Трэба было кожны вечар затрымліваць п'яніц, каб раніцай вадзіць на камісію. Да таго ж кіраўніцтва адмаўлялася даваць адпачынак, калі паказчыкі былі не тыя, — сцвярджае супрацоўнік.

Як даведаўся TUT.BY з 14 чэрвеня трое ўчастковых інспектараў проста перасталі выходзіць на працу. Афіцыйна — яны супрацоўнікі міліцыі, але ў рэчаіснасці — сядзяць дома. Журналістам удалося звязацца з некаторымі, яны адразу робяць агаворку: «Не было ніякай змовы, афіцыйнай скаргі на кіраўніцтва, кожны захацеў сысці сам па сабе».

— Эмацыйна выгараў. Так, не выйшаў на працу. Проста прыняў такое рашэнне і даваць якія-небудзь каментары цяпер подла, я шэсць гадоў прапрацаваў у гэтай сістэме. Цяпер расставіў прыярытэты, сям'я стала важнейшай, — распавядае адзін з участковых міліцыянтаў.

Двое іншых яго калег-участковых аказаліся ў больш далікатнай сітуацыі. Хлопцы, маладыя спецыялісты, якія скончылі спецыялізаваную ВНУ, павінны пяць гадоў адпрацаваць па кантракце. Пытанне ў тым, што яны прапрацавалі ўсяго 2 гады. Калі звольняцца, кожнаму прыйдзецца выплаціць па 10 тысяч даляраў. Менавіта столькі грошай было затрачана, пакуль яны вучыліся на бюджэце і знаходзіліся на ўтрыманні ў дзяржавы.

— Ідзе службовая праверка, дакументы перададзеныя ў Мінск. Нават не ведаю: звольнены я ўжо афіцыйна ці яшчэ не, — каментуе супрацоўнік Барысаўскага РУУС. — Шкада, што не далі працаваць. Я свядома выбіраў гэтую прафесію. Чаму сышлі? Ненармаваны працоўны дзень, выхадныя забіралі, хоць па заканадаўстве могуць выклікаць толькі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. І то гэта тычыцца супрацоўнікаў МНС, брыгады хуткай дапамогі, а не ўчастковых міліцыянтаў. Так, магчыма, недзе былі касякі, дык мы маладыя, паказчыкі былі нядрэнныя.

Адзін з участковых успамінае, калі перастаў выходзіць на службу, яму кіраўніцтва патэлефанавала са словамі: «Будзь мужыком! Выходзь на працу». Не выйшаў. Разам з участковымі заяву на звальненне напісалі яшчэ два супрацоўнікі РУУС. Адзін з іх падпалкоўнік. Ён 10 гадоў прапрацаваў у міліцыі, у маі падоўжыў кантракт, а ў чэрвені захацеў сысці. Нядаўна з ім скасавалі кантракт па згодзе бакоў.

— Сапраўды, трое супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС не выходзяць на службу. Асноўная прычына — нежаданне добрасумленна выконваць службовыя абавязкі. Адзначу, што ўсе гэтыя супрацоўнікі маюць дысцыплінарныя спагнанні, у большасці выпадкаў за неналежны разгляд зваротаў і заяў грамадзян. Па факце прагулаў ва ўстаноўленыя тэрміны праведзена службовая праверка. Супрацоўнікі будуць звольненыя з органаў унутраных спраў. Барысаўскае РУУС працуе ў штатным рэжыме, — каментуе Яўген Сачак, афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама.

5
AS/DS фарэвар / Адказаць
14.07.2017 / 20:32
зліваюць сваіх. чамусці шкада. мо таму, што не з ачысткі.
20
30 / Адказаць
14.07.2017 / 20:33
Когда уже Шуневич разберется и наведет порядок в своем ведомстве?!
0
Маклай / Адказаць
14.07.2017 / 20:34
В нынешней милиции сохранены те же "прагнозныэ паказшчыки" (пишу на трасянке), что и для всей "чудеснай экономики", поэтому удивляться нечему, когда надо создать административное правонарушение, например, подослать несовершеннолетнего в магазин, чтобы он купил бутылку водки или вина, а потом "задержать" этого несовершеннолетнего, завести в магазин и составить заветный протокол на продавщицу за продажу алкоголя несовершеннолетнему... Если это не будет сделано, то придётся работать без выходных и искать настоящую продажу, что очень сложно... И таких примеров - тьма тьмущая! Поэтому эта служба "по-нарошку"! Фальшивое всё! Система эта Проклята!
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру