Улады ЗША не выдаюць візы расійскім дыпламатам, якіх Масква збіралася адправіць у ЗША замест выправаджаных у канцы снежня 2016 года супрацоўнікаў дыпмісіі, заявіла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік расійскага міністэрства замежных спраў Марыя Захарава.

ТАСС

«Адабраныя аб'екты не вернутыя. Вашынгтон не толькі не адмяніў рашэнне аб выдварэнні нашых супрацоўнікаў, але і адмаўляецца выдаваць візы тым, хто павінен ехаць на замену. Робяцца спробы рабіць зусім непрымальныя ўвязкі, ідзе адкрытае забалбатанне», — сказала яна.

Як перадае ВВС, на брыфінгу Захарава папярэдзіла, што калі справа не зрушыцца, Маскве прыйдзецца прымаць меры ў адказ.

«Чым адказаць ёсць — колькасны склад пасольства ЗША ў Маскве вельмі моцна перавышае колькасць нашых пасольскіх работнікаў у Вашынгтоне», — заявіла Захарава.

У канцы мінулага года Барак Абама абвясціў аб новых санкцыях супраць Расіі, звязаных з меркаванымі кібератакамі ў ходзе перадвыбарнай кампаніі ў ЗША.

Дзярждэпартамэнт абвясціў персонамі нон-грата 35 расійскіх дыпламатаў і запатрабаваў, каб яны пакінулі краіну да новага года. Пакінутым у ЗША дыпламатам амерыканскія ўлады забаранілі наведваць дзве дыпламатычныя дачы ў Мэрылэндзе і Нью-Ёрку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?