PAP

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча патрабуе прыпынення Еўракамісіяй санкцыйнай працэдуры ў сувязі з адмовай ператвараць у жыццё рашэнні аб кватаванні мігрантаў і бежанцаў. Кіраўнік унутрыпалітычнага ведамства звярнуў увагу, што механізм кватавання мігрантаў з'яўляецца неэфектыўным, а акрамя таго, пагаршае бяспеку краін ЕС. Польшча накіравала ў Брусель ліст у адказ на прэтэнзіі Еўракамісіі па пытанні перасялення бежанцаў.

«Гэты механізм стымулюе наплыў у Еўропу чарговых хваль нелегальных мігрантаў. Ён не ўжываецца цэлым шэрагам краін-сяброў ЕС. Паводле апошніх даных, краіны ЕС прынялі да гэтага часу толькі 14% ад агульнай колькасці 160 тыс. мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу ў рамках механізму кватавання. Бяспека польскіх грамадзян з'яўляецца галоўным прыярытэтам польскага ўрада», — адзначыў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве міністр Марыюш Блашчак.

Нагадаем, 14 чэрвеня ЕК запусціла кантрольную працэдуру супраць Польшчы, Чэхіі і Венгрыі ў сувязі з адмовай прымаць бежанцаў. У выніку дадзеная працэдура можа прывесці да санкцый супраць трох краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?