14.07.2017 / 22:22

Для экстрадаванага з Беларусі блогера Лапшына пракурор запатрабаваў у Баку 6,5 года турмы 7

У Бакінскім судзе абвінавачванне запатрабавала для блогера Аляксандра Лапшына 6,5 гадоў пазбаўлення волі. У Азербайджане ён абвінавачваецца ў наведванні непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі без ўзгаднення з азербайджанскімі ўладамі.

Лапшын без знаходзіўся ў Карабаху ў красавіку 2011 года і кастрычніку 2012 года.

У чэрвені 2015 года Лапшын прыехаў у Азербайджан праз Грузію, скарыстаўшыся украінскім пашпартам, у той час як Карабах ён наведваў з расійскім пашпартам.

Такім чынам, на думку пракурораў, ён парушыў палажэнні законаў «Аб дзяржаўнай мяжы Азербайджанскай Рэспублікі» і «Аб пашпартах».

Па запыце Азербайджана, дзе Лапшын знаходзіцца ў «чорным спісе» за наведванне Нагорна-Карабахскай рэспублікі без ўзгаднення з азербайджанскімі уладамі, блогера затрымалі ў Мінску ў 16 снежня 2016 года.

7 лютага 2017, насуперак пярэчанням Масквы, яго экстрадавалі ў Баку.

8
Мулла Омар / Адказаць
14.07.2017 / 22:29
Маловато будет.
3
Genosse Ulbricht / Адказаць
14.07.2017 / 22:33
Грамадзянін якой краіны?
2
dalwitz / Адказаць
14.07.2017 / 22:53
Венедиктов на драники к узденю ещё хочет приехать ? 
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру