14.07.2017 / 22:39

Нявеста з Аляскі паслухала сэрца свайго нябожчыка сына ФОТА 8

Жаніх амерыканкі Бэкі Тэрні зрабіў ёй незвычайны падарунак на вяселле — магчымасць паслухаць, як б'ецца сэрца яе нябожчыка сына, піша Бі-бі-сі.

Сын Бэкі Трыстан памёр у 2015 годзе ва ўзросце 19 гадоў.

Яе жаніх Кэлі прывёў на цырымонію Джэйкаба Кілбі - маладога чалавека, у грудзях якога цяпер б'ецца сэрца Трыстана.

«Я пачаў планаваць гэты сюрпрыз з Джэйкабам за чатыры ці пяць месяцаў. Ён надзвычайны малады чалавек, — распавёў Кэлі Бі-бі-сі. - Мы заклікаем усіх стаць донарамі органаў. Гэта ратуе жыцці іншых людзей і назаўсёды змяніла наша».

40-гадовая Бэкі таксама паслухала біццё сэрца яе сына праз стэтаскоп, прыкладзены да грудзей Джэйкаба.

Джэйкаб распавёў, што гэта былі «абсалютна нерэальныя эмацыйныя» перажыванні для яго.

Для таго, каб зрабіць Бэкі сюрпрыз, Джэйкаб прарабіў шлях даўжынёй амаль 5 тысяч кіламетраў з Каліфорніі на Аляску.

На вяселлі яму была даручана роля аднаго з шафераў.

Да вяселля Бэкі размаўляла з Джэйкабам па тэлефоне, але ніколі не бачыла яго

11
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
14.07.2017 / 22:51
Шча панабягуць "не патрашыце мяне, мае ворганы закапайце са мною, косава, крадуць пячонку..."
1
будулай / Адказаць
14.07.2017 / 22:58
У нас такое цi магчыма?а борды з румо празвау "разбiраюць"
3
Вечерний дозор / Адказаць
15.07.2017 / 02:55
Сильно.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру