15.07.2017 / 10:54

Кадыраў: Мы ўвесь свет паставім ракам 143

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў даў першае за многія гады інтэрв'ю прадстаўніку заходніх СМІ, піша ВВС.

ТАСС

Ён пагадзіўся на гутарку з рэдактарам спартовага аддзела амерыканскага кабельнага тэлеканала HBO Дэвідам Скотам, які ў тым ліку задаў яму пытанне аб становішчы з правамі ЛГБТ у Чачні і папрасіў пракаментаваць паведамленні аб катаваннях і пакараннях смерцю геяў у рэспубліцы.

У адказ Кадыраў заявіў, што «гэта ўсё глупства» і ў Чачні наогул няма геяў.

«А калі ёсць, забярыце іх у Канаду, хвала Алаху, далей ад нас… каб ачысціць кроў», — дадаў ён.

Кадыраў назваў гомасэксуалаў шайтанамі і заявіў: «Яны нелюдзі. І будзь яны праклятыя за тое, што яны на нас нагаворваюць».

На наступнае пытанне, ці лічыць Кадыраў ЗША ворагам сваёй краіны, той адказаў, што Амерыка вядзе антырасійскую палітыку супраць кіраўніцтва краіны, але не з'яўляецца дастаткова моцнай краінай, каб лічыць яе ворагам Расіі.

«У нас ёсць моцная дзяржава і ядзерная дзяржава. Нават калі наш урад будзе цалкам знішчаны, туды паляцяць нашы ракеты. Мы ўвесь свет паставім ракам», — заявіў кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі.

nn.by

3
Джон Жарптушкін / Адказаць
15.07.2017 / 11:00
Крабам сябе пастаў.
117
Дзмiтрый / Адказаць
15.07.2017 / 11:02
Умно
1
Хуткая / Адказаць
15.07.2017 / 11:04
Амаль наваліла ў штаны.
Паказаць усе каментары/ 143 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру