15.07.2017 / 12:05

У Тэхасе супрацоўнік банка захрас унутры банкамата на дзве гадзіны

Жыхары горада Корпус-Крысці, штат Тэхас (ЗША), былі вельмі напалоханыя крыкамі аб дапамозе, якія даносіліся з нетраў банкамата. Як аказалася, прасіў аб дапамозе чалавек, які аказаўся зачыненым унутры памяшкання для абслугоўвання тэрмінала, паведамляюць інфармагенцтвы.

Рамонтнік прыбыў для абслугоўвання банкамата Bank of America. Калі ён змяніў ўсе замкі, моцны парыў ветру зачыніў дзверы, і мужчына аказаўся адрэзаны ад сродкаў сувязі, ключоў і іншых прадметаў унутры невялікага памяшкання.

Ён прасядзеў пад замком каля гадзіны і, нарэшце, прыдумаў план выратавання. Адзінай адтулінай, якая звязвала яго з вонкавым светам, была шчыліна для выдачы чэкаў банкаматам. Ён узяў выкарыстаную квітанцыю і прапіхнуў яе ў шчыліну, напісаўшы ад рукі доўгае пасланне з просьбай патэлефанаваць босу.

Аднак кліенты банка спяшаліся і не звярталі ўвагу на тое, што на адваротным баку квітанцыі нешта напісана. Тады мужчына стаў крычаць аб дапамозе, імкнучыся максімальна наблізіцца да шчыліны. Некаторыя кліенты прымалі гэта за розыгрыш і ўцякалі.

Адзін з кліентаў зацікавіўся дзіўнымі «галасамі» і стаў прыслухоўвацца. Затым ён звярнуў увагу на скамечаныя чэкі з просьбай аб дапамозе і выклікаў паліцыю. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца, вызвалілі палоннага.

Мужчына правёў пад замком каля дзвюх гадзін, і меддапамога яму не спатрэбілася.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру