15.07.2017 / 12:17

У кітайскім гандлёвым цэнтры адкрылі «камеры захоўвання для мужоў» 4

У гандлёвым цэнтры ў Шанхаі з'явіліся «камеры захоўвання», дзе можна пакінуць мужа, пакуль жонка ходзіць па пакупкі. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя выданні.

The Paper

«Камеры захоўвання» ўяўляюць з сябе шкляныя будкі, дзе «незадаволеныя мужы», якія не хочуць хадзіць па гандлёвым цэнтры, могуць правесці час. Унутры кожнай капсулы ёсць крэсла і камп'ютар з гульнямі.

У цяперашні час гэты сэрвіс прадастаўляецца бясплатна, але ў будучыні наведвальнікам давядзецца заплаціць невялікую суму праз мабільны тэлефон.

Некалькі мужчын, якія ўжо апрабавалі паслугу, назвалі арыгінальнай ідэю паставіць падобныя будкі з гульнямі.

nn.by

1
Казік / Адказаць
15.07.2017 / 19:58
Відавочны сэксізм! Куды феміністкі глядзяць?
2
)( / Адказаць
16.07.2017 / 19:31
А мужчыны з'ядуць, яны усё сцерпяць.
1
Жвiр / Адказаць
16.07.2017 / 22:47
Blin, vo dzie zdziek ! Jak zahon dlia sabak. Nu, i seksizm vidavočny. A z inšaha boku, čaho ty pres`sia ū toj handliovy centar, kali nia chočaš pa im chadzic` ? 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру