Кіраўнік Tesla і SpaceX Ілан Маск анансаваў запуск новага вэб-сайта — x.com.

Reuters

Аб'ява была зробленая раніцай 14 ліпеня. Пры гэтым на самім сайце пакуль нічога не апублікавана, акрамя адной літары «x». Як паведамляе Gizmodo, у мінулым Маск ужо валодаў гэтым даменам, калі быў адным з заснавальнікаў PayPal.

Адзначаецца, што мільярдэр набыў дамен зноў у пачатку гэтага месяца. Сума ўгоды невядомая.

Маск паабяцаў, што 15 ліпеня «паправіць» сайт. Загадкай застаецца тое, што ж менавіта ён зробіць з сайтам і ці гэта будзе зусім новы праект.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?