15.07.2017 / 12:23

У нядзелю — кароткачасовыя дажджы з навальніцамі

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 16 ліпеня, паведамілі ў Белгідрамеце.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу, пераважна па ўсходняй частцы краіны, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў цяпла. Днём будзе ад 15 да 20 вышэй за нуль, у паўднёвых раёнах — плюс 21-23.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру