15.07.2017 / 15:25

Беларускія памежнікі не прапусцілі дэлегата З'езду беларусаў свету з Украіны 16

14 ліпеня на ўездзе ў Беларусь у памежным пункце пропуску «Новая Гута» (Гомельская вобласць) быў затрыманы сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» архіепіскап Святаслаў Логін (БАПЦ), які ехаў на VII З'езд беларусаў свету.

Пры спробе перасекчы мяжу каля 18:00 яму было заяўлена пра забарону ўезду ў Рэспубліку Беларусь і пастаўлены адпаведны штамп у пашпарт. Святаслаў Логін быў вымушаны вярнуцца ва Украіну ў памежны пункт «Новыя Ярылавічы».

Па словах Логіна, беларускія памежнікі паводзіліся карэктна, але прычыны забароны ўезду ў Беларусь беларускаму святару, як і тэрміну забароны, назваць не змаглі.

Падобны выпадак адбыўся з арх. Святаславам і ў 2015 годзе, але ў адказ на адпаведны зварот МУС РБ адмовілася назваць прычыну і тэрмін забароны яму ўезду ў Беларусь. Архіепіскап лічыць, што забарона на ўезд можа быць звязана з рашэннямі расійскага боку, у прыватнасці ФСБ РФ, бо 3 сакавіка 2015 года Беларусь падпісала пагадненне з РФ аб узаемным прызнанні адмовы ва ўездзе на тэрыторыю дзяржаў.

8
metsavend / Адказаць
15.07.2017 / 15:34
Продолжаем следовать указаниям метрополии, чтобы не раздражать кремлевского пахана? 
0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
15.07.2017 / 15:38
Краіна агуркоў і зараснікаў баршчэўніка ля дарог!Камі мне, гіпатэтычна, забаронены ўезд у Расею, то мяне -- грамадзяніна РБ -- не ўпусцяць назад, напрыклад, па вяртанні з Украіны. Я шалею, дарагая мая рэдакцыя!
0
Алесь / Адказаць
15.07.2017 / 15:57
Макей, ты пра беларусаў замежжа казаў? Дык не пускаюць беларусаў ДАДОМУ!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру