У час VII Зьезду беларусаў сьвету, што пачаўся ў Менску 15 ліпеня, на мерапрыемства не прапусьцілі людзей на машыне з расейскімі сьцяжкамі і сымболікай «Нацыянальна-культурнай аўтаноміі Смаленскай вобласьці».

Гасьцям забаранілі ўваход, бо тыя не былі загадзя зарэгістраваныя. Яны сышлі без скандалу.

«Нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласьці» ўваходзіць у «Фэдэральную нацыянальна-культурную аўтаномію беларусаў Расеі». Тая, мяркуючы па сайце, падтрымлівае беларускія ўлады і іхныя ініцыятывы, не выступае з крытыкай беларускіх уладаў, але таксама не падтрымлівае ідэі «русского мира».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?