15.07.2017 / 20:30

Ва Украіне арыштавалі былога мэра Харкава Міхаіла Добкіна 16

Пячэрскі раённы суд Кіева выбраў народнаму дэпутату ад «Апазіцыйнага блока» Міхаілу Добкіну меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам да 14 верасня з магчымасцю ўнясення закладу ў памеры 50 млн грн. Як перадае УНІАН, адпаведнае рашэнне суд прыняў сёння.

УНІАН

«Прымяніць да Добкіна Міхаіла Маркавіча… меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам дзеяння ў межах гранічнага тэрміну дасудовага расследавання — да 14 верасня 2017 года ўключна», — сказала суддзя.

Пры гэтым заклад вызначаны ў памеры 50 млн грн (амаль $2 млн).

13 ліпеня Вярхоўная Рада дала згоду на пазбаўленне дэпутацкай недатыкальнасці, затрыманне і арышт Добкіна. Генпракуратура бачыць у дзеяннях Добкіна прыкметы наўмыснай змовы групы асоб для злоўжывання службовым становішчам і садзейнічання махлярству з мэтай завалодання 78 га зямлі ў Харкаве нарматыўным коштам больш за 220 млн грн (каля $8,5 млн).

Добкін адхіляе ўсе абвінавачванні і запэўнівае, што Харкаўскі гарсавет не прымаў супрацьзаконных рашэнняў, калі ён быў мэрам горада. 14 ліпеня Добкіну ўручылі апавяшчэнне аб падазрэнні. Пракуроры прасілі суд прызначыць Добкіну меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту з альтэрнатывай залогу ў памеры не менш за 150 млн грн (амаль $5,8 млн).

nn.by

2
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы ,Пан , Беларус-туркабандэравец / Адказаць
15.07.2017 / 20:43
Чаму гэты ватны сепар яшчэ на свабодзе ?
0
Танки на Льду / Адказаць
15.07.2017 / 21:22
У нас тоже арестовывают, чтобы показать лохторату, что работа за коррупционную чистоту рядов бюрократов ведется. Украина ни чем не хуже Беларуси. Вот только коррупция, бездействие и глубокоэшелонированая оборона чиновников стала реальным тормозом для украинского корабля на пути в ЕС.
0
ParaBellum / Адказаць
15.07.2017 / 21:28
Нарэшце! А чаму раней не маглі?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру