У нядзелю сем юнакоў выйшлі на Красную плошчу Масквы, каб выказаць пратэст супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Грузіі.

Акцыя, якая атрымала назоў «Дзень нараджэння Свабоды», была прымеркаваная да 40‑х угодкаў знакамітай акцыі пратэсту сямі савецкіх дысідэнтаў супраць уводу войскаў СССР у Чэхаславакію.

Удзельнікі акцыі — Юлія Башынава, Валянціна Чубарава, Веніямін Дмітрошкін, Мікалай Збарашэнка, Сяргей Кастусёў, Іван Ніненка і Дзяніс Шадрын — селі на плошчы, разгарнуўшы транспарант «За вашу і нашу свободу!» На працягу некалькіх хвілінаў яны скандавалі лёзунгі і кантактавалі з журналістамі. Затым да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і без тлумачэння прычынаў пачалі затрыманне.

У ліку затрыманых тры ўдзельніка мерапрыемства — Веніямін Дмітрошкін, Мікалай Збарашэнка і Іван Ніненка, — а таксама чацвёра журналістаў, што асвятлялі мерапрыемства. Сярод затрыманых журналістаў — карэспандэнт «Новай Газеты» Елена Касцючэнка, журналіст «Ведамасцяў» Іван Русаеў, а таксама аператары «Граняў‑ТВ» Дмітрый Борка і канала The New Times Дмітрый Шыбаеў. Пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі зламалі фотаапарат Елены Касцючэнкі, паведамляюць Грани.ру.

Усе затрыманыя былі дастаўленымі ў АУС «Кітай‑горад». Прыкладна праз гадзіну пасля затрымання былі адпушчанымі журналісты. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі прымусілі іх знішчыць фота‑ і відэаматэрыялы аб акцыі пратэсту. Затрыманыя актывісты застаюцца ў АУС і вінавацяцца па артыкуле 20.2 Адміністрацыйнага кодэксу ў парушэнні ўсталяванага парадку арганізацыі альбо правядзенні збору, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця або пікету.

charter97.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0