Жыхар Гродна Андрэй Габінскі пераадолеў 7-кіламетровую дыстанцыю веламарафону «Суседзі» на Аўгустоўскім канале на драўляным ровары, перадае БЕЛТА.

Унікальны ровар ручной зборкі амаль цалкам выкананы з дрэва: з ясеню зробленыя рама, пярэдняя вілка, руль, драўляныя нават пырскавікі над коламі. Праўда, зроблены ён па традыцыйнай схеме і ў адрозненне ад сучасных ровараў не абсталяваны сістэмай пераключэння рэжымаў язды.

«Няма ў ім і амартызатараў, таму паездка па бездаражы далася фізічна нялёгка. Але сам ровар з выпрабаваннем справіўся годна», — распавёў яго уладальнік.

Вырабілі ровар па індывідуальнай замове на адным з беларускіх прадпрыемстваў. У Гродне гэта першая падобная мадэль, ды і ў краіне іх цяпер усяго некалькі штук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0